Новости
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110
Лябедзька: Калі не ісці да канца, то як можна даказаць фальсіфікацыі на этапе падліку галасоў?
Для місіі БДІПЧ АБСЕ будзе вельмі важна, як пройдзе этап галасавання. Пра гэта было заўлена падчас сустрэчы старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзька з кіраўніком місіі назірання Герта Арэнсам. Прадстаўнік БДІПЧ таксама паведаміў пра тое, што зараз місія скончвае працу над прамежуткавай справаздачай ацэнкі парламенцкіх выбараў.Як распавёў Рацыі Анатоль Лябедзька, назіральнікі БДІПЧ АБСЕ ўжо падрыхтавалі прамежуткавую справаздачу аб ходзе выбараў у Палату прадстаўнікоў. У яе ўвайшлі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і фармавання акруговых і ўчастковых выбарчых камісіяў. Засталіся яшчэ тры важных этапа кампаніі – агітацыя, галасаванне і падлік вынікаў. Паводле Герта Арэнса, для назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ будзе вельмі важна, як будзе адбывацца галасаванне:
- Ён сказаў, што для назіральнікаў АБСЕ вельмі важна, як будзе адбывацца працэдура галасавання. І калі яна пройдзе дэмакратычна, то гэта можа змягчыць тыя негатыўныя моманты, якія былі падчас выбарчай кампаніі. Тады трэба разважаць і так: калі нас няма на гэтым этапе выбарчай кампаніі, то хто дакажа ім, што падлік галасоў быў не справядлівым і не правільным.
Пры гэтым Анатоль Лябедзька не выключыў, што Аб’яднаныя дэмакрычныя сілы ўсё ж здымаць сваіх кандыдатаў з выбараў да пачатку датэрміновага галасавання. Але гэта павінен вырашаць Палітсавет АДС, паседжанне якога запланаванае на 21 верасня.
Радыё Рацыя
