Новости
ЦВК скончыла разгляд скаргаў
ЦВК скончыла разгляд скаргаў прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы, якіх на мінулым тыдні акруговыя камісіі не зарэгістравалі ў якасці кандыдатаў.
Напрацягу апошніх двух дзён сябры Цэнтральная камісія па В і ПРР Рэспублікі Беларусь разгляда скаргі незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты. У выніку – з больш пяцідзесяці нязгодных з рашэннямі акруговых камісіяў прэтэндэнтаў у лік кандыдатаў трапілі толькі сямёра, з якіх няма аніводнага кандыдата ад АДС.
Аднім з апошніх ЦВК разглядала сёньня скаргу лідэра незарэгістраванага правага аліянсу Юрася Карэтнікава, які балятаваўся шляхам збору подпісаў па Мінскай паўднёва-заходняй выбарчай акрузе №99, якому таксама ўрэшце адмовіла.
Варта адзначыць, што некаторыя з незарэгістраванаых сёньня кандыдатаў збіраюцца неадкладна падаць супраць ЦВК зыск у Вярхоўны Суд РБ і тым самым дамагчыся дазволу да удзелу у агітацыйнай кампаніі,якая пачалася ў беларусі ад 29 жніўня. Нагадаем таксама і тое, што палітычная рада АДС на сваім апошнім паседжаньні не выключыла таксама варыянту зьняцьця усіх сваіх кандыдатаў непасрэдна напярэні саміх выбараў.
Радыё Рацыя
